Якасць гандлёвага абслугоўвання

Праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці мерапрыемствы паказалі, што якасць гандлёвага абслугоўвання насельніцтва застаецца на недастатковым узроўні.

За мінулы перыяд бягучага года выяўлена больш за 350 выпадкаў рэалізацыі недабраякасных тавараў, з іх ледзь не палова — у аб’ектах спажывецкай кааперацыі. Так званымі “лідарамі” па ліку такіх парушэнняў з’яўляюцца Шклоўскі, Быхаўскі і Клімавіцкі раёны.

Практычна ў кожным пастаўленым на кантроль гандлёвым аб’екце выяўлены парушэнні санітарных нормаў, правілаў гандлёвага суседства, тэмпературных рэжымаў пры продажы малочных прадуктаў і мясных вырабаў і інш.

У Чавускім і Магілёўскім раёнах выяўлены выпадкі самавольнага завышэння прадаўцамі цаны на асобныя віды харчовых тавараў.

Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у сферы гандлю больш за 100 чалавек прыцягнуты да розных відаў адказнасці. Юрыдычныя асобы аштрафаваны на суму больш за 20 тыс. рублёў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *