Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены ў Беларусі 14 і 15 верасня

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб’яўлены ў Беларусі 14 і 15 верасня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

sky-1441936_960_720

У многіх раёнах Беларусі 14 верасня і 15 верасня чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У сераду, 13 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, днём — 15-20 градусаў цяпла.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *