Беларускія вальшчыкі лесу сталі лепшымі на чэмпіянаце Расіі

Беларускія вальшчыкі лесу сталі лепшымі на чэмпіянаце Расіі «Лесаруб-2017», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

000022_542383_big

У Беларусі першае месца ў агульнакамандным заліку. Зборная Беларусі ў складзе Валерыя Дуровіча, Мікалая Ярошыка і Сяргея Шкудрова апярэдзіла бліжэйшых сапернікаў — расійскую зборную нумар 1 — на 59 балаў.

Па выніках спаборніцтваў свой высокі клас пацвердзіў мінулагодні чэмпіён свету Валерый Дуровіч: ляснік ДДЛГУ «Вілейскі доследны лясгас» набраў 1629 балаў, апярэдзіўшы тым самым на 19 ачкоў чэмпіёна Расіі Ілью Швяцова. Удачна выступіў і чэмпіён Беларусі-2016 Мікалай Ярошык. Ён паказаў лепшы рэзультат у практыкаванні «Замена ланцуга», а ў падагульняючым пратаколе заняў 2 радок (1624 балы). Мікалай Ярошык таксама працуе ў Вілейскім доследным лясгасе вальшчыкам.

000022_1250D33FB8EE26FE432581990038DCC5_653062
Удачна выступіў і юніёр беларускай зборнай Іван Лукашэвіч з Бярэзінскага лясгаса. Па выніках спаборніцтваў ён стаў лепшым сярод спартсменаў да 24 гадоў у асабістым заліку па-за конкурсам (1528 балаў). Свайго бліжэйшага саперніка — расіяніна Андрэя Весяліцкага — беларус апярэдзіў адразу на 114 балаў. Акрамя таго, 22-гадовы прадстаўнік Бярэзінскага лясгаса стаў лепшым сярод юніёраў у намінацыях «Валка» і «Дакладная распілоўка», другім — у «Замене ланцуга», «Абразанні сукоў» і «Распілоўцы камбінаваным зрэзам».

Тэхнічны кіраўнік беларускай каманды, ляснічы ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас» Віктар Зарэмба, выступаючы па-за залікам, стаў першым на чэмпіянаце ў практыкаванні «Валка» (657 балаў).

Чэмпіянат Расіі «Лесаруб-2017» праходзіў у Петразаводску (Карэлія). У ім прынялі ўдзел амаль 130 лесарубаў з 27 каманд. Беларуская зборная выступала па-за конкурсным залікам.

Наперадзе ў каманды Мінлясгаса — падрыхтоўка да маючага адбыцца чэмпіянату свету. Ён адбудзецца ў жніўні 2018 года ў Нарвегіі. У мінулым годзе зборная Міністэрства лясной гаспадаркі заваявала званне чэмпіёнаў у камандным заліку на 32-м Сусветным чэмпіянаце вальшчыкаў лесу, які праходзіў у Вісле (Польшча). А чэмпіёнам свету стаў Валерый Дуровіч з Вілейскага вопытнага лясгаса. Сяргей Шкудроў з Клецкага лясгаса стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў індывідуальным заліку (другое месца). Удзел у чатырохдзённых спаборніцтвах тады прынялі больш як 140 спартсменаў з 28 краін свету.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *