Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі другую перамогу ў сезоне

Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі другую перамогу ў сезоне, абыграўшы на «Мінск-Арэне» 11 верасня з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0) чалябінскі «Трактар».

000028_72988_big

Мінчане завяршылі выязную серыю матчаў перад выхаднымі, а на бягучым тыдні правядуць яшчэ тры матчы на дамашняй пляцоўцы. Склад гаспадароў перад гульнёй з «Трактарам» папоўніў амерыканскі нападаючы Джэк Скіле, які ўжо ў першым матчы вызначыўся голам і дзвюма рэзультатыўнымі перадачамі.

000028_D057CD30754BFF1443258199002AFA03_925632

«Дынама-Мінск» — «Трактар» (Чалябінск) — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0).

Мінск. «Мінск-Арэна». 8922 гледачы.

000028_D057CD30754BFF1443258199002AFA03_146597

«Дынама-Мінск»: Энрат; Шынкевіч — Граньяні, Скіле — Хаўдэн — Фантэйн; Корабаў — Лісавец, Шаранговіч — Кавыршын — Мацярухін; Хенкель — Дзюкаў, Паўловіч (к) — Кулакоў — Сцяпанаў; Кітараў — Волкаў — Лінгле; Гаўрус, Буйніцкі.

«Трактар»: Кальцоў — Бародкін, Кручынін — Палыгалаў — Якуцэня; Вішнеўскі — Бэйлен, Гюнге — Шчахура — Відэль; Шынін (к) — Ісаеў, Ю. Пятроў — Рыбакоў — Пянькоўскі; А. Пятроў — Мамаеў, Бязрукаў — Шароў — Шолахаў. Шайбы: 1:0 — Скіле (Хаўдэн, 12.18). 2:0 — Лісавец (Скіле, Фантэйн, 35.38). 3:0 — Хаўдэн (Скіле, 44.08).

Кідкі: 37 — 30.

Штраф: 37 — 6.

Пачатак сустрэчы застаўся за гасцямі. Чалябінцы, у складзе якіх выступаюць былыя дынамаўцы Нік Бэйлен, Пол Шчахура, значна вастрэй дзейнічалі каля варот Юнаса Энрата. Усё змянілася пасля першай закінутай шайбы ў выкананні «зуброў». Навічок гаспадароў на 13-й хвіліне Джэк Скіле выехаў з-за варот і, знаходзячыся спіной да галкіпера, адправіў шайбу з вострага кута пад перакладзіну. У хуткім часе «Трактар» быў пакараны двуххвілінным выдаленнем. У ходзе розыгрышу большасці выдатны момант падвоіць перавагу ў ліку ўпусціў Куінтан Хаўдэн, пасля яго кідка шайба трапіла ў штангу.

000028_D057CD30754BFF1443258199002AFA03_685610

Развіць свой поспех дынамаўцы змаглі пасля адпачынку. На 36-й хвіліне зацяжная атака «Дынама» завяршылася небяспечным кідком Джасціна Фантэйна. Гасцям, здавалася, удалося адвесці пагрозу, але дынамаўцы дзякуючы прэсінгу змаглі перахапіць шайбу, а дакладны кідок, выехаўшы з-за варот, нанёс Яўген Лісавец — 2:0.

000028_D057CD30754BFF1443258199002AFA03_646244

Падапечныя Гордзі Дуаера больш актыўна і эфектыўна выглядалі ў мінулым матчы ў нападзенні. Трэці гол быў арганізаваны пасля імклівай атакі. Джэк Скіле зрабіў перадачу на Куінтана Хаўдэна, які быў дакладным на дабіванні — 3:0.

Для мінчан перамога над «Трактарам» другая ў дзевяці праведзеных матчах дзясятага сезона КХЛ. Першы поспех «зубры» святкавалі 6 верасня, абыграўшы на выездзе «Сочы» — 4:2. Наступны матч на «Мінск-Арэне» мінскае «Дынама» правядзе 13 жніўня. Сапернікамі зуброў стануць хакеісты тальяцінскай «Лады».

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *