Спартакіяда работнікаў КДК

У спорткомплексе “Стайкі” адбылася штогадовая спартакіяда работнікаў Камітэта дзяржкантролю. Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды камітэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей і цэнтральнага апарата.

За два дні былі разыграны ўзнагароды ў дзевяці відах праграмы, у тым ліку ў спаборніцтвах па міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, плаванні, дартсе, шашках, гіравым спорце, стральбе і перацягванні ка-ната. Акрамя гэтага, у ходзе спартакіяды адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці.

Каманда Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці стала бронзавым прызёрам спартакіяды.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *