Стартаваў другі этап прафілактычнай акцыі РАНС “У цэнтры ўвагі – дзеці!”

На мінулым тыдні стартаваў другі этап прафілактычнай акцыі РАНС “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, які прадоўжыцца да 22 верасня. За гэты час выратавальнікі плануюць наведаць усе школы раёна з мэтай папярэджання вучняў аб тым, што парушэнні правілаў пажарнай бяспекі могуць мець непрадказальныя і небяспечныя наступствы.

костюм цвет

Пажарныя вучаць дзяцей правілам пажарнай бяспекі даўно і на пастаяннай аснове. У рамках акцыі супрацоўнікі РАНС размаўляюць са школьнікамі пра бяспеку, як захаваць сваё жыццё і здароўе, не дапускаць надзвычайных сітуацый. Гутаркі, лекцыі і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы традыцыйна завяршаюцца адпрацоўкай плана эвакуацыі і тушэннем умоўнага пажару.

пожар цвет

Падчас акцыі ратавальнікі ўжо наведалі Машчаніцкую, Вішоўскую і Свяцілавіцкую школы. Дзеці ўважліва слухалі правілы бяспекі, адказвалі на пытанні работнікаў РАНС і актыўна ўдзельнічалі ў тушэнні “пажару”.

За два наступных тыдні ратавальнікі наведаюць астатнія школы раёна, каб асабіста кожнаму школьніку нагадаць пра правілы бяспекі.

Марыя ШУТ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *