Супрацоўнікамі РАУС праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Безопасность”

Па 16 верасня супрацоўнікамі РАУС праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Безопасность”, накіраванае на прафілактыку невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгунцы.

Хацелася б яшчэ раз нагадаць элементарныя правілы бяспекі:

  • пешаходы павінны пераходзіць чыгуначныя шляхі толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі;
  • перад пераходам шляху па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці паблізу цягніка, лакаматыва або вагонаў. Пры іх набліжэнні варта спыніцца, прапусціць іх і толькі тады працягнуць пераход.

Катэгарычна забараняецца:

  • хадзіць па чыгуначных пуцях;
  • пераходзіць або перабягаць праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго не менш за 400 метраў;
  • пераходзіць праз чыгунку адразу пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці следавання цягніка сустрэчнага напрамку;
  • пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбауме або паказанні чырвонага сігналу святлафора пераезнай сігналізацыі;
  • праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй 5-ці метраў ад крайняй рэйкі.

Згодна з арт. 18.3. ч. 5. Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-3 “Праход па чыгуначных пуцях у неналежным месцы”, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзвюх дзясятых да дзвюх базавых велічынь. А па арт. 18.15. “Парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду”, – ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар

па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *