Завяршаецца падрыхтоўка да галоўнага свята хлебаробаў

Скончылася найбольш складаная і гарачая пара для ўсіх, хто працуе на зямлі, – жніво. І вось поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята “Дажынкі”, якое сёлета будзе праходзіць у аграгарадку Іскра 16 верасня.

пляцоўка

– Працы даволі многа. Прыводзяцца ў парадак шматлікія аб’екты мясцовай інфраструктуры, – расказвае старшыня Ланькаўскага сельсавета Аляксандр ЛЯЎКОВІЧ. – Вяскоўцы наводзяць парадак на прысядзібных тэрыторыях. Каля аграгарадка Ланькаў працаўнікі ААТ “Аграсэрвіс” устанавілі архітэктурныя формы з саломы.

фарба

Галоўнае мерапрыемства будзе праходзіць на тэрыторыі Іскраўскай базавай школы. Там таксама поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята. Як паведаміў дырэктар установы Дзмітрый КАРПІКАЎ, зроблены і ўстаноўлены малыя архітэктурныя формы, ранейшыя фарбуюцца і абнаўляюцца. Заканчваецца падрыхтоўка сцэны. З фарбай і піламатэрыяламі школе дапамагло Райста і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”.

Карпиков

У гэтым годзе ў ААТ “Аграсэрвіс” некалькі работнікаў дасягнулі высокіх вынікаў на ўборцы збожжа. Гэта вадзіцелі Дзяніс СІБІРСКІ, які перавёз 1613 тон зерня, і Ігар ШЫЧКО – 1166 тон. Мікалай ШАРАХОЎСКІ на камбайне КЗС – 12-18 намалаціў 1115 тон зерня і 118 тон рапсу.

 Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *