Гатовы дапамагчы ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу

Рана ці позна, у многіх людзей надыходзіць такі перыяд, калі яны сутыкаюцца з пэўнымі жыццёвымі цяжкасцямі, у прыватнасці, не могуць у поўнай меры паклапаціцца пра сябе самастойна. Прычын таму шмат і яны розныя: цяжкая хвароба, пажылы ўзрост, адзінотаКлопат пра тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, ажыццяўляюць работнікі РЦСАН.

СтатьяАб тым, якія сацыяльныя паслугі аказвае іх установа, распавядае загадчык аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Наталля Цітаўцова.

Якім катэгорыям грамадзян і на якіх умовах аказваюцца сацыяльныя паслугі на даму?

– Згодна з пастановай Міністэрства па працы і сацыяльнай абароне ад 26.01.2013 г. № 11 “Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі”, такія паслугі на даму аказваюцца непрацаздольным грамадзянам: інвалідам І і ІІ груп, непрацуючым грамадзянам, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, з улікам іх патрэб і згодна з паказаннямі або су-працьпаказаннямі да абслугоўвання, якія вызначаюцца ўстановамі аховы здароўя.

Сацыяльныя паслугі могуць аказвацца на бясплатнай і платнай умовах. Бясплатна яны аказваюцца малазабяспечаным адзінокім грамадзянам, ветэранам ВАВ, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войн.

На ўмовах частковай аплаты – адзінокім, непраца-здольным грамадзянам (сем’ям), чый сярэдні даход не перавышае 200%  зацвер-джанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытковага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва.

Астатнім катэгорыям грамадзян сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца за поўны кошт.

Галоўным арыенцірам дзейнасці нашага аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму быў і застаецца чалавек, які даверыў нам свае клопаты і спадзяецца, што сацыяльныя работнікі змогуць падтрымаць яго ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

– Якія віды дапамогі аказваюцца сацыяльнымі работнікамі на даму?

– Найбольш запатрабаванымі сацыяльнымі паслугамі  ў нашым раёне з’яўляюцца: пакупка і прывоз да дому прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, дапамога ў растопцы печы, дастаўка вады, паліва, прыгатаванне ежы, навядзенне парадку, аказанне санітарна-гігіенічных паслуг і іншыя.

– Ці маюцца супрацьпаказанні для залічэння на абслугоўванне на даму?

– Іх дастаткова шмат. Па-першае, – не могуць абслугоў-вацца на даму грамадзяне з псіхічнымі захворваннямі, хворыя на хранічны алкагалізм, якія маюць венерычныя хваробы і каранцінныя інфекцыйныя захворванні, напрыклад, актыўную форму туберкулёзу, а таксама шэраг іншых захворванняў, што  патрабуюць лячэння ў спе-цыялізаваных установах.

– Каму і на якіх умовах аказваюцца паслугі сядзелкі? Што ўключае ў сябе гэта паслуга?

– Паслугі сядзелкі прадастаўляюцца асобам з крайне выяўленымі абмежаваннямі жыццядзейнасці. Яна знахо-дзіцца побач на працягу ўсяго часу свайго дзяжурства, забяспечвае выкананне падапечным устаноўленага рэжыму харчавання і прыёму лекавых сродкаў, сочыць за чыс-цінёй і парадкам у памяшканні, у якім знаходзіцца хворы, мяняе бялізну, ажыццяўляе гігіенічныя працэдуры для асобы, якую абслугоўвае, суправаджае на прагулку, калі чалавек карыстаецца інвалідным вазком.

Паслугі сядзелкі за плату ажыццяўляюць і спецыялісты раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

– Ці магчыма аказанне сацыяльных паслуг на да-му сядзелкай і сацыяльным работнікам адначасова?

– Бываюць розныя жыццёвыя сітуацыі, таму ўсё магчыма.

– Ці можна ў вашай установе атрымаць інвалідны вазок у часовае карыстанне? Як гэта можна зрабіць?

– У нашым цэнтры аказваецца паслуга па прадстаўленні тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Для гэтага грамадзяне павінны прад’явіць пашпарт, дакумент, які пацвярджае права на льготы, індывідуальную праграму рэабілітацыі інвалі-да або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб запатрабаванасці ў тым ці іншым тэхнічным сродку. Часцей за ўсё запытваюць інвалідныя вазкі.

Гутарыла

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *