Імя вам – хлебаробы!

Лідары сёлетняга жніва, экіпаж камбайна “Нью Холанд” СВК “Калгас “Радзіма”  ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА, намалацілі  больш за 3 тысячы тон збожжа.

3 тыс

Гэта не першая іх перамога, а – чарговая. Шмат сезонаў запар іх дружны тандэм становіцца лепшым не толькі ў нашым раёне, але і ўваходзіць у лік фіналістаў працоўнага спаборніцтва хлебаробаў Магілёўскай вобласці. Зладжанасць, працавітасць і стараннасць – вось галоўны сакрэт поспеху напарнікаў. Няхай і далей яны годна нясуць заслужанае імя – хлебаробы!

Сёння, падчас раённых “Дажынак” у аграгарадку Іскра, самыя шчырыя віншаванні адрасуюцца ўсім працаўнікам сельскай гаспадаркі, з чыёй працы складаецца хлебны каравай Бялыніцкай зямлі. А першымі іх атрымалі Мікалай Іванавіч і Валянцін Паўлавіч.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *