У СШ №2 правялі акцыю «Мы выконваем правілы дарожнага руху!»

У СШ №2 на мінулым тыдні правялі акцыю для малодшых школьнікаў “Мы выконваем правілы дарожнага руху!”

Безимени-1

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама РГА “Белая Русь”.

Да вучняў завітала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна ЦІКУНОВА, якая ў гульнёвай форме нагадала дзецям аб правілах бяспекі на дарозе. Для маленькіх гледачоў былі падрыхтаваны мультфільм і віктарына. У канцы ўрока самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі карысныя прызы – флікеры.

– Падобныя акцыі плануюцца і ў іншых школах раёна. Сённяшняя толькі распачынае шэраг будучых сустрэч, – распавяла Таццяна Цікунова.– Сутнасць гэтай акцыі ў тым, каб навучыць маленькіх дзетак, як трэба правільна паводзіць сябе ў месцах руху транспарту.

Дарэчы, хлопчыкам і дзяўчынкам аб бяспецы на дарозе нагадваюць даволі часта.

– Акцыі ладзяцца ў асноўным сумесна з ДАІ ці аддзелам адукацыі некалькі разоў на год, – расказала намеснік дырэктара СШ № 2 па вучэбнай частцы ў пачатковых класах Святлана ФІЛІПЧАНКА. – Пачатковая школа задзейнічана ў іх поўнасцю, але і для старэйшых навучэнцаў праводзяцца падобныя мерапрыемствы.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *