Ушанавалі ў дзень юбілею

У РАУС стала добрай традыцыяй віншаваць са знакавымі святамі заслужаных работнікаў, якія прысвяцілі сваё жыццё шматгадовай, бездакорнай працы ў органах унутраных спраў.

Игн цвет

Адна з іх, Марыя Іванаўна ІГНАТОВІЧ, адпрацавала больш за 37 гадоў у пашпартным стале райаддзела міліцыі (зараз – група па грамадзянстве і міграцыі РАУС). Цяпер жанчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але з нагоды юбілейнай даты яе запрасілі ў сцены роднай установы, каб ва ўрачыстай абстаноўцы выказаць шчырыя словы віншаванняў.

Першым пачаў размову начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ, які адзначыў, што Марыя Іванаўна не толькі сама ўзорна працавала ў органах унутраных спраў, але і навучыла гэтаму дзяцей. Зараз яны з’яўляюцца прадаўжальнікамі працоўнай дынастыі Ігнатовічаў. Сын Дзмітрый займае пасаду начальніка штаба РАУС, дачка Вольга – старшы інспектар ГГіМ. Яны, як і іх бацькі, узорна выконваюць свае службовыя абавязкі, з’яўляюцца прыкладам для калектыву.

Прывітальны адрас і падарунак ад абласной арганізацыі ветэранаў АУС і УС юбілярцы ўручыў старшыня савета пярвічнай арганізацыі Аляксандр ЮШКЕВІЧ. Цёплыя словы і шмат кветак падарылі былыя калегі – Аляксандр НІЗАЎЦОЎ і Галіна ЛАПУШКІНА, былы начальнік пашпартнага стала Мікалай ПАЛУДА.  Канечне, не засталіся ў баку самыя блізкія для Марыі Ігнатовіч людзі: муж, дзеці і ўнукі.

– Вельмі кранальна і прыемна атрымаць адначасова столькі ўвагі, – адзначыла шчаслівая імянінніца. – За час маёй працы ў краіне адбылося шмат розных падзей, і ўсе яны так ці інакш датычыліся пашпартнай службы. Бывалі выпадкі, калі прыходзілася затрымлівацца на працы да позняга вечара. Мае дзеці літаральна выраслі ў міліцыі, таму пытанне аб выбары жыццёвага шляху перад імі не стаяла. Мы з мужам па сабе ведалі, што праца ў органах унутраных спраў нялёгкая, але не адгаворвалі іх, наадварот, падтрымлівалі. Я вельмі рада, што зараз у міліцыі служаць нераўнадушныя людзі, якія праяўляюць клопат не толькі аб цяперашніх работніках, але помняць і пра тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *