Аграпрадпрыемства па вытворчасці зерня і дацкай беконнай свініны “Белдан” узводзіцца каля вёскі Ветка

Аграпрадпрыемства па вытворчасці зерня і дацкай беконнай свініны “Белдан” узводзіцца каля вёскі Ветка. Будаўніча-мантажныя работы распачалі спецыялісты ПМК №241 у ліпені бягучага года.

Безимени-1

Зараз выканана закладка фундамента, устаноўлены калоны і цокальныя панелі свінарніка-рэпрадуктара – першага з двух самых вялікіх будучых памяшканняў. Рабочыя таксама прыступілі да мантажу другой пабудовы – свінарніка-адкормачніка. Закладваецца фундамент пад устаноўку калон.

– Свінакомплекс разлічаны на 53000 галоў жывёлы. Наступным этапам будаўніцтва стане ўзвядзенне склада для зерня, – паведаміў галоўны інжынер ПМК №241 Руслан ГАНЧАРОЎ. – Увогуле, у план будоўлі занесены 37 вытворчых і дапаможных памяшканняў, неабходных для гадоўлі свіней.

Карэспандэнт раёнкі выехала на месца, дзе ў будучым з’явіцца свінаферма. На будаўнічай пляцоўцы праца ў самым разгары. Работнікі ПМК №241 праводзяць першы цыкл работ па заліўцы фундамента і ўстаноўцы нясучых калон другога будынка.

– Хутка пачнём устаноўку калон свінарніка-адкормачніка. Працы тут яшчэ многа, – кажа электрагазазваршчык Леанід КУЗЬМЯНКОЎ.

свін2

Будуюць на перспектыву. Гэта азначае, што ў нашым раёне з’явяцца новыя рабочыя месцы.

свін3

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *