Трыумф адданых сваёй справе

Той, хто аднойчы палюбіў лес, не здрадзіць яму ніколі, — сцвярджаюць працаўнікі лясной гаспадаркі. Гэта сапраўды так, бо, пазіраючы на людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё лесу, не трэба лішніх слоў, каб адзначыць, што выбраная імі прафесійная сцежка не проста выпадковасць. Чалавек, які беражліва адносіцца да прыроды, будзе шанаваць і берагчы сваіх блізкіх і родных, сяброў, зямлю, Радзіму

Безимени-1

Ці не таму падчас правя-дзення ўрачыстага мерапрыемства ў гонар працаўнікоў ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” з нагоды іх прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – гля-дзельная зала РЦК была напоўнена асаблівай атмасферай. А, можа, і таму, што са сцэны гучала такая ж непаўторная і прыгожая, як наша прырода, родная беларуская мова.

Шчырыя віншаванні з прафесійным святам працаўнікам лясной галіны выказалі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Андрэй Аляксандравіч адзначыў, што старанні лясгасаўцаў бачны вельмі добра. Гэта і чыстыя лясы, і прыгожыя, добраўпарадкаваныя месцы для адпачынку вакол аўтатрас, і паляўнічы комплекс “Глушцова такавішча”, які карыстаецца попытам не толькі ў бялынічан, але і далёка за межамі раёна. Таксама Андрэй Ганчук уручыў галоўнаму бухгалтару Таццяне МАРЦІНКОВАЙ Ганаровую грамату райвыканкама, а лесніку Свяцілавіцкага ляс-ніцтва Аляксандру ІСАКОВУ – Падзячны ліст.

Ганаровую грамату Круглянскага райвыканкама атрымаў ляс-нік Круглянскага лясніцтва Сяргей ПРЫЛЕПКА.

Святлана Патапчык узнагародзіла нагрудным знакам “За службу” старшыню прафкама лясгаса Наталлю КОЗЫРАВУ.

Дырэктар ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрый ЗАБЛОЦКІ ўручыў нагрудныя знакі “30 гадоў бездакорнай службы ў Дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” Ганне БУДКЕВІЧ, Сяргею ЛАПО і Аляксандру БАРКОВУ, “20 гадоў бездакорнай службы ў Дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” — Аляксею Салаў’ю, Паўлу ШУТУ і Аляксандру БЕДНАМУ. Некалькі работнікаў лясгаса былі адзначаны граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі і падзякамі міністра, граматамі Магілёўскага ДВЛГА і падзякамі яго генеральнага дырэктара.

Шмат цёплых слоў удзячнасці за шматгадовую і самаадданую працу прагучала на адрас ветэранаў лесагаспадарчай галіны. Вынікі гэтай плённай працы адчуваюць тыя, хто зараз працуе ў калектыве.

Таксама на свяце былі ад-значаны маладыя спецыялісты, якія робяць першыя крокі ў прафесіі. Кожнага з іх за-прасілі на сцэну, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня  прафкама лясгаса Наталля Козырава ўручыла ім каштоўныя падарункі.

Выдатны настрой і атмасферу свята ў зале РЦК стваралі мясцовыя артысты: Уладзіслаў КАРАЛЁНАК, Дзяніс ДЗЕРАВЯШКІН, Крысціна ВАРАБ’ЁВА, народны вакальны ансамбль “Славяне”, узорны харэаграфічны калектыў “Созвездие”. Прыемным сюрпрызам для працаўнікоў лясной галіны раёна было выступленне сталічных артыстаў Сашы НЭМА, Алены ГРЫШАНАВАЙ і вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”.

 

Буг

Саша

Танец

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *