Любімы занятак стаў працай

Кажуць, калі чалавек займаецца любімай справай, у яго ўсё атрымліваецца.

Рам

Тое ж самае можна сказаць пра бялынічанку Кацярыну СМІРНОВУ. Яна займаецца тым, што прыносіць найбольшае задавальненне – рукадзеллем.

Вязаць Кацярына Мікалаеўна пачала ў дзяцінстве. Доўга прасіла родных, каб навучылі яе набіраць петлі. Затым, кажа, справа пайшла хутчэй і цікавей. У шостым класе самастойна звязала для сябе кофту. Новы занятак так палюбіўся, што за вязаннем яна пачала праводзіць амаль увесь вольны час. Стыльныя і цёплыя самаробныя рэчы пачалі заказваць не толькі родныя і блізкія. А каб любімая справа прыносіла даход, аформіла рамесніцкую дзейнасць.

Вось ужо 17 гадоў вынікі яе хобі на выдатна ацэньваюць бялынічане, жыхары і госці раёна.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *