Белаконеў: на вучэнні «Захад-2017» быў прадэманстраваны высокі ўзровень адкрытасці

На вучэнні «Захад-2017» быў прадэманстраваны высокі ўзровень адкрытасці, заявіў кіраўнік вучэння ад беларускага боку, начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў у інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.

000022_1506322187_big

«Такой адкрытасці на вучэннях не было ніколі. Было акрэдытавана 286 журналістаў з 22 краін. Былі запрошаны НАТА, АБСЕ, ААН, Міжнародны Чырвоны Крыж, СНД, АДКБ. Вельмі актыўна працавалі інспекцыйныя групы», — сказаў Алег Белаконеў.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што ў час вучэнняў быў прадэманстраваны высокі ўзровень адкрытасці і транспарэнтнасці нашай дзяржавы. «Тое, аб чым мы гаварылі, тое, аб чым заяўлялі на брыфінгах, мы ўсё гэта выканалі і паказалі», — адзначыў ён.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *