Моладзь за бяспеку

25 верасня распачалася рэспубліканская акцыя, прымеркаваная да дня заснавання Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

Акцыя накіравана на папулярызацыю прафесіі выратавальнікаў і замацаванне ведаў пра бяспеку.

Першы этап яе прадоўжыцца да 30 верасня. Выратавальнікі і іх юныя памочнікі наведаюць мнагадзетныя сем’і, ветэранаў ВАВ, адзінокапражываючых пенсіянераў і інвалідаў, каб аказаць ім неабходную дапамогу ў бытавых пытаннях.

З 2 па 6 кастрычніка прадстаўнікі БМГАВП наведаюць выхаванцаў сацыяльнага прытулка і школы-інтэрната для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, распавядуць аб сваёй дзейнасці, а прадстаўнікі РАНС правядуць заняткі па бяспецы.
Падчас трэцяга этапа, які працягнецца па 13 кастрычніка, на пляцоўцы перад РЦК выратавальнікі і іх памочнікі правядуць конкурсы і віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, да ўдзелу ў якіх запросяць усіх жадаючых.

Марыя БЕГЛЯКОВА,

курсант 4 курса УГА МНС РБ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *