Не апускайцеся да падману

Нярэдка сустракаюцца выпадкі, калі людзі паведамляюць у міліцыю аб злачынствах, якіх на самой справе не было, альбо спрабуюць утаіць ад праваахоўнікаў абставіны зробленага правапарушэння і таму прыдумваюць неіснуючыя падзеі. Магчыма, некаторыя не ведаюць і не разумеюць наступстваў сваіх супрацьпраўных дзеянняў. Іншыя ж, наадварот, робяць гэта з рознымі злачыннымі мэтамі.

Усім, хто не да канца разумее, што лжывыя звесткі – гэта не жарт, нагадваю: за заведама лжывае паведамленне прадугледжана крымінальная адказнасць па арт. 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Згодна ч. 1 арт. 400 КК РБ, заведама лжывы данос аб зробленым злачынстве караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да 2 месяцаў, або абмежаваннем волі да 2 гадоў.

Згодна ч. 2 гэтага артыкула, за заведама лжывы данос, спрычынены з абвінавачваннем у цяжкім або вельмі цяжкім злачынстве, альбо са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, альбо зроблены з карыслівымі намерамі, прадугледжана адказнасць у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўлення яе на такі ж самы перыяд.

Ч. 1 арт. 401 КК устанаўлівае адказнасць за заведама лжывыя паказанні сведкі ці пацярпелага альбо заведама лжывае заключэнне эксперта ці зроблены перакладчыкам заведама няправільны пераклад у судзе пры разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў, прадстаўленне лжывых звестак пры правядзенні папярэдняга следства або дазнання. Гэтыя дзеянні караюцца штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2-х гадоў, арыштам да 6 месяцаў ці абмежаваннем волі на тэрмін да 2-х гадоў.

Частка 2 арт. 401 КК за тыя ж дзеянні, але спрычыненыя з абвінавачваннем у цяжкім або асабліва цяжкім злачынстве, ці са штучна створанымі доказамі абвінавачвання альбо зробленыя з карыслівымі намерамі, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6 месяцаў, абмежавання волі да 5 гадоў ці пазбаўлення яе на такі ж тэрмін.

Таксама прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць за заведама лжывае паведамленне. Згодна арт.17.3 КаАП РБ, заведама лжывае паведамленне, якое пацягнула за сабой прыняцце мер рэагавання міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, падраздзяленняў МНС або іншых спецыялізаваных служб, караецца штрафам у памеры ад 4 да 17 б. в.

Згодна ч. 2 арт. 17. 6 КаАП РБ, тое ж дзеянне, зробленае паўторна на працягу года, караецца штрафам ад 20 да 50 б. в.

Майце на ўвазе, што пасля ўнесеных змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях матэрыялы аб іх разглядаюць не толькі суды, але і органы ўнутраных спраў.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *