Пакінуў месца ДТЗ

Малады вадзіцель, жыхар Заполля, рухаўся па аўтамагістралі Мінск – Магілёў. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Гора-вадзіцель не паведаміў у міліцыю аб здарэнні, а выклікаў эвакуатар, пагрузіў на яго сваё аўто і пакінуў месца ДТЗ.

Аднак далёка ад’ехаць не ўдалося. Супрацоўнікі АДАІ затрымалі парушальніка. За тое, што ён пакінуў месца ДТЗ, удзельнікам якога з’яўляецца, і згодна ч. 4 арт.18.17 КаАП РБ, маладому чалавеку пагражае штраф ад 5 да 20 б. в. або пазбаўленне правоў кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да 2-х гадоў.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *