У СВК “Калгас “Радзіма” поўным ходам ідзе ўборка кукурузы

У СВК “Калгас “Радзіма” поўным ходам ідзе ўборка кукурузы. Па стане на 26 верасня механізатары сельгаспрадпрыемства ўбралі ўраджай зёлкавай культуры на плошчы 290 з 1800 гектараў.

Каля вёскі Навасёлкі працавалі 3 адзінкі тэхнікі: здрабнялі кукурузу на сілас. Да кожнага камбайна пад’язджае па 5-6 грузавых машын для адвозкі сіласнай масы ў траншэі.

Машыніст камбайна Іван КАЗАКОЎ займаецца ўборкай “каралевы палёў” ужо не першы год. Ён распавёў пра нюансы працэсу:

комб

– Каб прыступіць да абмалоту зерня кукурузы, трэба пачакаць, пакуль яно даспее. Пакуль што займаемся здрабненнем сцяблін разам з пачаткамі на сілас. На зерне яе будуць убіраць зернеўборачныя камбайны са спецыяльнымі жнейкамі. Ураджай сёлета вельмі добры.

Вадзіцель Ілья ДАРЭЧКІН адвозіць у траншэі сіласнай масы, прыкладна, па 170 тон кожны дзень.

дареч2

Па словах галоўнага агранома СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра ЛЕЙБУЦІНА, сіласа ў гаспадарцы плануюць нарыхтаваць 60-65 тысяч тон. Агульная ж колькасць травяных кармоў складзе 108-110 тысяч тон. Сёлета з пасеяных 1800 га кукурузы толькі 100 га пойдуць на зерне, якім таксама на працягу зімы будзе харчавацца жывёла.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *