Завяршыўся другі этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці”

Завяршыўся другі этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці”. Супрацоўнікі РАНС наведалі кожныя дзіцячы садок, школы раёна, каб яшчэ раз нагадаць пра бяспеку.

Кэт

Канечне, найлепшы варыянт – не дапусціць трагедыі, але, калі яна ўсё ж здарылася, патрэбна прыкласці ўсе намаганні, каб мінімізаваць яе наступствы. У экстранай сітуацыі вельмі лёгка разгубіцца. Таму асноўная ўвага ўдзяляецца навучанню і адпрацоўцы дзеянняў у непрадказальных умовах. Асабліва гэта датычыцца дзяцей і тых, хто непасрэдна працуе з імі.

Днямі выратавальнікі правялі комплексныя мерапрыемствы ў дзіцячым садзіку аг. Ланькаў і Іскраўскай БШ. З дашкольнікамі яны пагулялі ў тэматычныя гульні, дазволілі прымерыць ім баявое спецадзенне, паказалі, як працуе тэхнічнае аснашчэнне службовага аўтамабіля. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак кніжкі з рэкамендацыямі, як самастойна выйсці з небяспечных сітуацый.

Туш

А вось працаўнікі Ланькаўскага садзіка здавалі сапраўдны экзамен: спрабавалі затушыць вогнетушыцелем умоўны “пажар”.

Вучні і работнікі Іскраўскай БШ разам з супрацоўнікамі РАНС адпрацавалі выпадак экстранай эвакуацыі з будынка ва ўмоўнай небяспечнай сітуацыі.

Таксама ўсе жадаючыя змаглі не толькі прымерыць баявое спецадзенне, але і паспаборнічаць з выратавальнікамі на хуткасць экіпіроўкі. За 16 секунд яны павінны былі апрануць усё неабходнае абмундзіраванне.

Настаўнікі школы і тэхработнікі прадэманстравалі навыкі карыстання вогнетушыцелямі і падручнымі сродкамі тушэння пажару.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *