Жыццё без наркотыкаў

Да дзесяцікласнікаў у  СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага на мінулым тыдні завітаў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Арцём БАДУЛІН. Падчас простай і адкрытай размовы ён распавёў старшакласнікам пра негатыўныя наступствы ўжывання наркатычных рэчываў.

учні

– Такія мерапрыемствы праводзяцца рэгулярна ва ўсіх навучальных установах раёна. Іх мэта – прафілактыка ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі, – паведаміў Арцём Бадулін.

Асноўныя метады прафілактыкі – дэманстрацыя фільмаў, тлумачальныя размовы. Вось і вучні з 10 “Б” змаглі задаць усе пытанні, якія іх непакояць. Дазналіся пра ўсё: ад складу наркатычных рэчываў да захворванняў, што выклікае пастаяннае ўжыванне гэтай атруты. А гэта, дарэчы, і розныя віды анкалогіі.

Па словах Арцёма Бадуліна, асноўная праблема – гэта так званы насвай, некурыльная тытунёвая сумесь, якая змяшчае ў сваім складзе атрутную вапну, а таксама правакуе ўзнікненне ракавых пухлін ротавай поласці.

Прыклады з паўсядзённай практыкі службы наркакантролю не пакінулі падлеткаў абыякавымі.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *