Чарговае парушэнне заканадаўства
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка ТАА “АСІПОВІЧЫГАЗБУД”, у ходзе якой выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.
Устаноўлена, што таварыствам выконваліся будаўніча-мантажныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторый на аб’ектах трэцяга і чацвёртага класаў складанасці без атэстата адпаведнасці і пацверджання іх адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь.
На аб’ектах будаўніцтва каналізацыі і газіфікацыі прыродным газам жыллёвага фонду выяўлены завышэнні кошту работ на агульную суму 16 тыс. рублёў.
Акрамя таго, у 2015-2016 гг. дапушчаны парушэнні заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, статыстычнай справаздачнасці, заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў, а таксама парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый, адзінства вымярэнняў.
Па выніках праверкі таварыства і яго службовыя асобы аштрафаваны на 13,5 тыс. рублёў. Прыняцце мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым застаецца на кантролі Камітэта.
Алег САДОЎСКІ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.