Моладзь за бяспеку

Распачалася рэспубліканская акцыя, прымеркаваная да дня заснавання Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

Яна накіравана на папулярызацыю прафесіі выратавальнікаў і замацаванне ведаў пра супрацьпажарную бяспеку.

Першы этап яе завяршыўся сёння. Выратавальнікі і іх юныя памочнікі наведвалі мнагадзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых пенсіянераў і інвалідаў і аказвалі ім неабходную дапамогу ў бытавых пытаннях.

З 2 па 6 кастрычніка прадстаўнікі БМГАВП сустрэнуцца з выхаванцамі сацыяльнага прытулку і школы-інтэрната для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, распавядуць ім аб сваёй дзейнасці, а прадстаўнікі РАНС правядуць тэматычныя заняткі.

Падчас трэцяга этапа, які працягнецца да 13 кастрычніка, на пляцоўцы перад РЦК выратавальнікі і іх памочнікі правядуць конкурсы і віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, да ўдзелу ў якіх запрашаюць усіх жадаючых.

Марыя БЕГЛЯКОВА,

курсант 4 курса УГА МНС РБ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *