Наехаў на чалавека

Трагедыя адбылася на ўчастку  аўтадарогі ЕрмалавічыІзобішча.

А палове дзявятай вечара 23 верасня жыхар Магілёва рухаўся на аўтамабілі “Рэно Меган” каля вёскі Ізобішча і наехаў на чалавека, які ляжаў на дарозе і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

У выніку ДТЗ мужчына з прычыненымі яму цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны ў ЦРБ. У адносінах да пацярпелага прызначана судова-медыцынская экспертыза наконт выяўлення ў яго алкагольнага ап’янення. Праводзіцца праверка і па факце ДТЗ.

Паважаныя вадзіцелі! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе,  асабліва ў цёмны час сутак!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *