Узмацняецца кантроль за пешаходамі і веласіпедыстамі ў цёмны час сутак

З надыходам восені дні становяцца карацей і традыцыйна ўскладняецца дарожна-транспартная абстаноўка. У жніўні і за першыя два тыдні верасня на дарогах рэспублікі ў ДТЗ загінулі 80 чалавек, 40 з якіх – пешаходы і веласіпедысты.

З мэтай папярэджання такіх здарэнняў, а таксама дзеля захавання жыцця і здароўя лю-дзей, дзяржаўтаінспекцыя на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўзмацняе кантроль за выкананнем пешаходамі і веласіпедыстамі правіл дарожнага руху і выкарыстаннем імі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага супрацоўнікаў АДАІ будзе звяртацца на тых грамадзян, якія не выкарыстоўваюць флікеры ў цёмны час, а таксама на пешаходаў і веласіпедыстаў, што знаходзяцца на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап’янення.

Шаноўныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы сталі сведкамі падобных парушэнняў ПДР, заўважылі на дарозе людзей у стане алкагольнага ап’янення або без святлоадбівальных элементаў, паведаміце аб гэтым у дзяжурную службу РАУС ці па тэлефоне 102. Не будзьце раўнадушнымі, ваша своечасовае рэагаванне на парушэнні ПДР дапаможа захаваць чыё-небудзь жыццё!

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *