Дапушчаны парушэнні

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241”, у ходзе якой кантралёрамі выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

Прадпрыемствам у 2015-2016 гадах, студзені-ліпені 2017 г. дапушчаны парушэнні правіл правядзення таргоў пры закупцы тавараў, неабходных для ўзвядзення жылля, парадку ўпраўлення і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, заключэння з асобамі грамадзянска-прававых і працоўных дагавораў. Выяўлены завышэнні кошту выкананых будаўніча-мантажных работ па двух аб’ектах будаўніцтва на суму 21,2 тыс. рублёў. Папярэджана завышэнне кошту будаўніцтва па адным аб’екце на 9,4 тыс. рублёў.

Па выніках праверкі Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *