Грошы вярнулі ў бюджэт

Больш за 250 тыс. рублёў вернута ў бюджэт па выніках праверкі Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дзейнасці Касцюковіцкага УКП “Водаканал”.

Як устанавілі кантралёры, гэтыя дзяржаўныя сродкі былі атрыманы прадпрыемствам незаконна, яшчэ на 292 тыс. рублёў яму скарочана бюджэтнае фінансаванне.

Акрамя таго, праверкай былі выяўлены парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, аб зямлі, па вядзенні кнігі заўваг, парадку водакарыстання, бухгалтарскага ўліку і іншае.

Матэрыялы праверкі для прававой ацэнкі дзеянняў службовых асоб накіраваны ў праваахоўныя органы. Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты прадпрыемства і 4 яго службовыя асобы на агульную суму больш за 130 тыс. рублёў, 6 работнікаў пакараны дысцыплінарна.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.  

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *