Наш зямляк прыняў удзел у спаборніцтвах MEBELAIN MARATHON

1 кастрычніка ў Магілёве адбыліся спаборніцтвы MEBELAIN MARATHON, удзел у якіх прыняў наш зямляк, спартсмен-аматар з Бялынічаў Дзмітрый БАКУНОВІЧ.

Бег

Дзмітрый Мікалаевіч пачаў бегаць амаль 5 гадоў таму, як кажуць, для здароўя. А потым захапіўся ўсур’ёз. У мінулым годзе ўдзельнічаў у Мінскім паўмарафоне, прымеркаваным да Дня горада. Сёлета падчас спаборніцтваў у Мінску з 30 тысяч удзельнікаў прыйшоў 182-м і атрымаў памятны медаль фінішора.

Магілёўскі “Мебелайн марафон” – чарговая прыступка ў спартыўнай кар’еры бегуна-аматара і, спадзяемся, далёка не апошняя.У забегу на 10 кіламетраў з больш як трохсот удзельнікаў ён прыйшоў 64-м.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *