Небяспечнае месца

Адразу два ДТЗ адбыліся 26 верасня на ўчастку аўтадарогі Талачын-Круглае-Вішоў каля в. Сіпайлы.

А палове дзявятай вечара жыхар Жлобіна на аўтамабілі “Вольва” наехаў на жанчыну, жыхарку вёскі Старое Сяло, якая рухалася па праезнай частцы дарогі і не была абазначана святлоадбівальнымі элементамі. Ад атрыманых траўм жанчына-пешаход загінула.

Праз невялікі прамежак часу ў тым жа самым месцы адбылася яшчэ адна трагедыя. Жыхар Бялыніцкага раёна рухаўся на аўтамабілі “Мазда”. Ён не заўважыў на ўзбочыне дарогі “Фольксваген”, сутыкнуўся з ім, а таксама пашкодзіў аўтамабіль “Фіат”, які знаходзіўся побач, і сам зляцеў у кювет.

У выніку ДТЗ аўтамашыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

У чарговы раз хочацца нагадаць вадзіцелям і пешаходам быць пільнымі на дарозе, няўхільна прытрымлівацца правіл дарожнага руху, абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак.

Выкананне гэтых нескладаных дзеянняў дазволіць вам захаваць сваё жыццё ў бяспецы.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *