Па 7 кастрычніка праходзіць выстава “Счастливые лики семьи”

Па 7 кастрычніка праходзіць выстава “Счастливые лики семьи”, якая прысвечана стагоддзю органаў ЗАГСа ў нашай краіне.

На стэндзе каля ўстановы прадстаўлены фотаздымкі, якія захоўваюцца ў яе архіве. У асноўным, яны належаць да перыяду 1980– 1990-х гадоў.

– Выстава ў такім фармаце дэманструе, па-першае, культуру вяселля, якая існавала некалькі дзясяткаў год таму, – пракаментавала начальнік аддзела ЗАГС Наталля ЛАЗОЎСКАЯ. – Можна ўбачыць, як жаніліся і выходзілі замуж нашы бацькі. Па-другое, мабыць, хтосьці пазнае на фота сваіх знаёмых ці сваякоў.

Выставу заўважаюць мясцовыя жыхары, падыходзяць падзівіцца на фотаздымкі. Наталля ТАЛОЧКА і Дзяніс ФЕРАНС жывуць у Бялынічах не так даўно – пераехалі з Круглага, бо дзяўчыну размеркавалі ў наш райцэнтр на працу.

Безимени-1

– Знаемых на фота няма, але ўсё роўна цікава паглядзець на іх. Бачны бляск у вачах маладых, сапраўднасць іх пачуццяў, – дзеліцца ўражаннямі Наталля.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *