Шаноўныя педагогі ў мінулую суботу адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень настаўніка

Адукаваныя, паважаныя, інтэлігентныя, бязмерна ўлюбёныя ў прафесію і ў тых, каго вучаць і выхоўваюць, яны былі, ёсць і будуць стваральнікамі светапоглядаў і лёсаў. Шаноўныя педагогі ў мінулую суботу адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень настаўніка.

Прадстаўнікі сферы адукацыі з усяго раёна сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, каб адзначыць лепшых па прафесіі і прыемна правесці час.

– Шчыра віншую ўсіх педагогаў, ветэранаў галіны адукацыі з прафесійным святам, – звярнуўся да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. – У гэтым годзе шмат зроблена, але ваш патэнцыял далёка не вычарпаны. Веру, што наперадзе нас чакаюць новыя перамогі, здзяйсненні і дасягненні. Вы працуеце з самай чуллівай і ўразлівай катэгорыяй – з дзецьмі. Яны тонка адчуваюць шчырасць і фальш. Таму і надалей працуйце з жаданнем, а мы заўсёды гатовы вас падтрымаць і ўзнагародзіць самых лепшых.

Андрэй Ганчук уручыў Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Беларусі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага Дануце КЛОПАВАЙ, а таксама граматы Міністэрства адукацыі настаўнікам працоўнага навучання Вішоўскай СШ Леаніду ГАЛУШКІНУ і рускай мовы і літаратуры СШ № 1  Аксане ЛЫЧКОЎСКАЙ.

клопава

Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама адзначаны загадчык аддзела спартыўнай і тэхнічнай творчасці МЦ “Ветразь” Сяргей ЗАЙКОЎСКІ і педагог дадатковай адукацыі гэтай установы Аляксей КУЛАКОЎ, сацыяльны педагог раённага ЦКРНіР Наталля МЯЦЕЛЬСКАЯ, настаўнікі працоўнага навучання СШ № 1 Андрэй ВАЙТОВІЧ і Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ Леанід МАРОЗАЎ, педагог-псіхолаг СШ № 2 Зоя САГІНА.

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар Эсьмонскага ВПК ДС СШ Людміла САЛАВЕЙ і выхавацель ясляў-садзіка № 7 райцэнтра Валянціна МУРАШЧАНКА.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА ў сваім віншавальным выступленні адзначыла, што сістэма адукацыі ў нашай краіне шматгранная, а ў цэнтры яе знаходзіцца педагог – творчая асоба, якая любіць дзяцей і сваю прафесію.

франц

Шчырыя словы ўдзячнасці яна выказала таксама ветэранам працы, якія аднойчы абралі прафесію настаўніка і засталіся верныя ёй на ўсё жыццё.

Таццяна Мякшына адзначыла высокі прафесіяналізм, таленавітасць і энтузіязм педагогаў раёна, пажадала ім творчых поспехаў і перамог, міру і дабрабыту.

Шматлікія педагогі і работнікі сістэмы адукацыі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, плённую і добрасумленную працу ў адукацыйнай галіне. Сярод іх – намеснік дырэктара Галоўчынскай СШ Людміла БЕГЛЯКОВА, настаўнікі пачатковых класаў Запольскай СШ Зоя ІГНАТОВІЧ, хіміі і біялогіі Іскраўскай БШ Сяргей РЫНЯК, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна ЦІКУНОВА, вадзіцель Юрый АРШАЎСКІ, бухгалтар Вікторыя ВАШАЦЬКОВА і многія іншыя.

Ганаровымі граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці адзначаны музычны работнік ясляў-садзіка № 2 Ірына БРЫЛЁВА, бібліятэкар школы-інтэрната Вольга ДАВЫДАВА, а грашовымі падарункамі – настаўнікі пачатковых класаў Лебядзянкаўскага ВПК ДС ПШ Алена БАРЫСЕНКА і фізічнай культуры Цяхцінскага ВПК ДС СШ Генадзь ТРАЦЦЯКОЎ.

кругл

Шэраг працаўнікоў устаноў адукацыі атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

детки

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *