Загінуў на пажары

26 верасня а палове дзясятай гадзіны вечара ў РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў в. Чыгіры.

Па прыбыцці выратавальнікаў на месца здарэння дом гарэў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі выратавальнікам, што ў доме можа знаходзіцца гаспадар. У хуткім часе труп яго быў адшуканы. Па словах суседзяў, ён характарызаваўся здавальняюча.

У выніку пажара агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.

Прычыны пажару высвят-ляюцца.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *