Працягваецца восеньскі прызыў 2017 года

Працягваецца восеньскі прызыў 2017 года. У пятніцу ў райваенкамаце адбылося чарговае пасяджэнне раённай прызыўной камісіі, на якім былі прыняты рашэнні аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, а таксама прадастаўленні адтэрміновак ад прызыву ў дачыненні некалькіх дзясяткаў юнакоў. Больш падрабязна пра тое, як праходзіць восеньская прызыўная кампанія, распавёў начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў, старшы лейтэнант Павел ГАРБАЧОЎ.

гарбПавел Дзмітрыевіч, якая катэгорыя грамадзян падлягае прызыву і ці шмат прызыўнікоў у раёне?

– На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку i ваеннай службе” і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 261 ад 27 лiпеня 2017 года “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве падлягаюць грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі гэта права. У нашым раёне восенню бягучага года падлягаюць выкліку на прызыўную камісію каля 150 чалавек.

– Які парадак адбору прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу і якім асноўным крытэрыям павінен адпавядаць малады чалавек для службы ў арміі?

– Перш за ўсё, грамадзянін павінен падаць у ваенны камісарыят усе неабходныя дакументы і прайсці медыцынскі агляд. Пасля гэтага прыгодныя па стане здароўя              да ваеннай службы прызыўнікі праходзяць у ваенкамаце прафесійна-псіхалагічны адбор. І толькі на заключным этапе ваенным камісарам альбо прадстаўнікамі вайсковых часцей будзе вызначана месца будучай службы прызыўніка. Такім чынам, асноўнымі крытэрамі пры прызыве на тэрміновую ваенную службу традыцыйна з’яўляюцца стан здароўя, узровень інтэлектуальнага і маральна-псіхалагічнага стану.

– Ці многа сярод цяперашняй моладзі жадаючых прайсці тэрміновую ваенную службу?

– Перш за ўсё трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі Беларусі, абарона нашай краіны з’яўляецца святым абавязкам яе грамадзяніна. Такім чынам, нормы заканадаўства вызначаюць неабходнасць праходжання ваеннай службы. Што ж тычыцца жадаючых прайсці тэрміновую ваенную службу, то такія маладыя людзі ёсць заўсёды, нават з ліку прызнаных непрыдатнымі па стане здароўя. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, унутраных войскаў МУС, органаў пагранічнай службы.

– У якіх выпадках малады чалавек можа разлічваць на прадастаўленне адтэрміноўкі?

камисия

 

– У адпаведнасці з арт. 42 Закона РБ “Аб воінскім абавязку і ваеннай службе” адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прадастаўляецца грамадзянам: па стане здароўя, для прадаўжэння адукацыі, па сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей, у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, на падставе ўказаў Прэзідэнта Беларусі. Кожная з падстаў прадастаўлення адтэрміноўкі ў абавязковым парадку пацвярджаецца дакументальна.

– І апошняе пытанне. Якія меры ўздзеяння існуюць да асоб, якія парушаюць нормы дзеючага заканадаўства ў сферы прызыву?

– Ваенны камісарыят сумесна з органамі ўнутраных спраў і пракуратурай праводзіць цэлы комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы такіх правапарушэнняў, а таксама выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія не выконваюць нормы заканадаўства ў сферы прызыву.

Безимени-1

Да таго ж, за ўхіленне ад прызыву прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Да прыкладу, па выніках сёлетняга вясенняга прызыву 4 прызыўнікі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а ў дачыненні да аднаго грамадзяніна за ўхіленне ад прызыву была ўзбуджана крымінальная справа. У выніку раённым судом яму было прызначана пакаранне ў выглядзе буйнога штрафу. Такім чынам, усе спробы нядбайных маладых людзей ухіліцца ад ваеннай службы, як правіла, заканчваюцца для іх вялікімі непрыемнасцямі.

Гутарыў

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *