На маладых спецыялістаў пабагацела дзіцячая школа мастацтваў

На маладых спецыялістаў пабагацела сёлета  дзіцячая школа мастацтваў. Адразу тры выкладчыкі папоўнілі яе калектыў.

Ткачева цветМалады кіраўнік харавых дысцыплін Свяцілавіцкага і Цяхцінскага ВПК ДС СШ Елізавета ТКАЧОВА прыйшла працаваць пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці “дырыжыраванне (народны хор)”.

Па словах Елізаветы, яна не ўяўляе сваё жыццё без музыкі.

– Я марыла звязаць жыццё з музыкай і ў мяне гэта атрымалася, – расказала яна. – Складанасцей пакуль няма, спадзяюся, што і не будзе. Адзінае, школы знаходзяцца далекавата адна ад другой, таму на заняткі цяжкавата дабірацца.

Працаваць з дзецьмі маладой настаўніцы падабаецца.

– Галоўнае, іх моцна не нагружаць. Даваць ім столькі інфармацыі, колькі яны змогуць засвоіць без напружання, – адзначыла Елізавета.

Настаўнік выяўленчага мастацтва Таццяна ШАБУСАВА скончыла Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці “дызайн (аб’ёмны)”. Зараз яна вядзе ўрокі выяўленчага мастацтва ў Машчаніцкай СШ.

Шабусова цвет

 

Як і астатнія маладыя калегі, з будучай прафесіяй вызначылася ў дзяцінстве. Пасля заканчэння 9-га класа СШ № 2 Таццяна паступіла ў каледж.

Калі даведалася, што будзе працаваць у родным раёне –узрадавалася. Акрамя малявання, пасля заняткаў маладая настаўніца вядзе гурток, згодна свайму профілю, які на дадзены момант наведваюць 12 навучэнцаў. Дзеці малююць, робяць аплікацыі. Некаторыя з іх рыхтуюць свае работы на конкурс.

– У мастацтве галоўнае – зацікавіць. Калі інтарэс ёсць, то чалавек можа праявіць сябе ў гэтай сферы, – адзначыла Таццяна Уладзіміраўна.

І на самой справе, па вачах дзяцей можна зразумець, што яны зацікаўленыя тым, чым займаюцца. Маленькія мастакі з захапленнем ствараюць свае першыя творы.

Сваю педагагічную і творчую дзейнасць працягвае і Кацярына АРАХОЎСКАЯ. Яна скончыла МДКМ, толькі па спецыяльнасці “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Зараз па размеркаванні Кацярына працуе ў Запольскай СШ і Іскраўскай БШ.

Ореховская цвет

Дзяўчыне падабаецца тое, чым яна займаецца.

– З дзецьмі мне прасцей знайсці агульную мову, – адзначыла Кацярына. – Яны заўсёды адкрытыя да зносін. Уважліва слухаюць усё, што ім кажу. Галоўнае, іх аб’ядноўвае агульная мара – навучыцца маляваць.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *