Аб ходзе корманарыхтоўкі
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці працягваецца кантроль за ходам нарыхтоўкі травяных кармоў, у тым ліку з кукурузы.
Яго вынікі сведчаць аб тым, што ў рэгіёне забяспечана арганізаванае правядзенне корманарыхтоўкі. На 21 верасня гаспадаркамі вобласці было нарыхтавана больш за 2,2 млн. тон кармоў, на адну ўмоўную галаву жывёлы – больш за 15 цэнтнераў кармавых адзінак.
Разам з тым у асобных гаспадарках выяўлены недахопы, якія негатыўна ўплываюць на тэмпы і якасць работ.
З улікам прапаноў Камітэта прымаюцца меры па актывізацыі рамонту корманарыхтоўчай тэхнікі і трактароў, што прастойваюць па тэхнічных прычынах у ААТ “Кісялевічы” Бабруйскага, СВ “Дубрава” ААТ “Магілёўліфтмаш”, ААТ “Валадарскі” і СВФ “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” Быхаўскага”, КСУП “Парыжская Слабада”, КСУП “Дзямідавіцкі” і КСУП “Саматэвічы Агра” Касцюковіцкага, ААТ “Ульянаўскае Агра” Чавускага, ААТ “Кастрычнік-Бярозкі” Хоцімскага раёнаў і іншых гаспадарках.
Большасць з правераных сельгасарганізацый маюць недастатковую колькасць сянажна-сіласных траншэй. У выніку, у бурты закладзена больш за 150 тыс. тон травяных кармоў. У гэтай сувязі Камітэт дзяржкантролю лічыць неабходным прыняць дадатковыя меры па будаўніцтве новых і рамонце старых траншэй, а таксама па расшырэнні практыкі нарыхтоўкі кармоў у палімерную плёнку.
Выяўлены парушэнні тэхналагічных рэгламентаў пры нарыхтоўцы кармоў, няякасная ўборка кукурузы. Напрыклад, 13 верасня маніторынгам КСУП “Саматэвічы Агра” выяўлены страты пры ўборцы пачаткаў кукурузы і зялёнай масы, закладка адной з траншэй кукурузным сіласам даўжэй за аптымальныя тэрміны і з павышанай вільготнасцю.
У КСУП “Дзямідавіцкі” сіласная траншэя закладвалася без ажыццяўлення кантролю за тэмпературай і вільготнасцю. Па прапанове работнікаў Камітэта гаспадаркамі прыняты меры па выкарыстанні саломы для зніжэння вільготнасці масы, забеспячэнні неабходнымі сродкамі вымярэння.
Выпадкаў прастою тэхнікі з-за адсутнасці паліва не выяўлена. Разам з тым праблема належнага забеспячэння палявых работ ГЗМ застаецца актуальнай, у многіх правераных гаспадарках іх запасаў хапала толькі на 1-2 дні працы.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік
старшыні Камітэта
дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.