Камунальнае жыллё – на кантролі!

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў эфектыўнасць выкарыстання камунальнага жылля, перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне акцыянерным таварыствам з доляй дзяржавы.

Як паказаў маніторынг, з 2,5 тыс. кватэр і дамоў больш за дзвесце не ўключаны ў склад арэнднага жылля. З больш як тысячай наймальнікаў жылых памяшканняў не заключаны адпаведныя дагаворы па найме.

Не арганізавана работа па зборы платы за выкарыстанне арэнднага жылля. Але ж згодна заканадаўства, яна акумулюецца на спецыяльных рахунках дзяржаўных органаў і накіроўваецца на будаўніцтва і рамонт такога жылля.

На практыцы, грошы, якія паступілі на разліковыя рахункі гэтых таварыстваў, выдаткоўваліся на ўласныя патрэбы.

Па выніках маніторынгу Камітэтам унесены адпаведныя прапановы па выпраўленні сітуацыі і прыцягненні да адказнасці службовых асоб.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *