Сустрэча пакаленняў

Традыцыйна напярэдадні прафесійнага святаДня настаўнікау актавай зале СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага прайшоў святочны канцэрт, які вучні разам з педарганізатарамі падрыхтавалі ў гонар знакавай падзеі.

педагоги

У зале панавала святочная атмасфера і было мнагалюдна, таму што на мерапрыемства завіталі тыя, хто аддаваў свае веды вучням шмат гадоў таму – ветэраны працы  Людміла Генадзьеўна СІМАКОВА, Ганна Андрэеўна УСАВА, Інэса Эдуардаўна ЗАЙКОЎСКАЯ, Вольга Маісееўна КАЗЛОЎСКАЯ, Ала Мікалаеўна БЛІНКОВА, Ева Якаўлеўна ЛАБАЧОВА і Галіна Пятроўна КАРЗЮКОВА.

Ветэраны педагагічнай працы падзяліліся каштоўнымі парадамі з маладым пакаленнем педагогаў, якія працуюць у СШ № 1. У сваю чаргу, маладыя настаўнікі Анастасія ПІЛЮЦІНА, Вераніка МАРДАЧОВА і Сяргей ЛІСТАПАД павіншавалі старэйшых калег з прафесійным святам, падзякавалі ім за неабыякавасць і за тое, што, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, яны цікавяцца школьным жыццём.

Падчас насычанай канцэртнай праграмы настаўнікі атрымалі прыгожыя кветкі ад вучняў і добры настрой.

Юлія МІХАДЗЁНАК,

старшыня прафсаюзнага

камітэта СШ № 1.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *