У рамках акцыі “Цяпло душы маёй”, людзі з абмежаванымі магчымасцямі напярэдадні Дня пажылога чалавека ўшанавалі пажылых грамадзян

Па даўняй традыцыі, у рамках акцыі “Цяпло душы маёй”, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН, напярэдадні Дня пажылога чалавека ўшанавалі пажылых грамадзян, якія знаходзяцца ў аддзяленні сястрынскага догляду ЦРБ.

больница

Наведвальнікі Цэнтра сваімі рукамі зрабілі сувеніры і завіталі ў ЦРБ, каб павіншаваць пажылых адзінокіх людзей са святам. Пацыенты аддзялення сястрынскага догляду былі рады бачыць гасцей і дзякавалі ім за падарункі.

– Гэта добрая традыцыя, віншаваць пацыентаў ЦРБ са святам, склалася ўжо даўно, – адзначыла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН Наталля ЛАЗОЎСКАЯ. – Паколькі пажылыя людзі знаходзяцца там пастаянна, ім не хапае ўвагі, чалавечай цеплыні, таму нашаму прыходу яны заўсёды рады.

Марыя ШУТ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *