У другую нядзелю кастрычніка прафесійнае свята адзначылі работнікі культуры

Штогод у другую нядзелю кастрычніка прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто самі ствараюць святы, – работнікі культуры.

культ3

Сапраўды, без іх актыўнага ўдзелу жыццё грамадства было б і сумным, і нецікавым. Увогуле, навокал панавала б атмасфера бездухоўнасці, бо менавіта работнікі клубаў, музеяў, бібліятэкары і педагогі дзіцячай школы мастацтваў вучаць нас адчуваць і цаніць прыгажосць, выхоўваюць патрыятызм, любоў да Радзімы, павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны.

Таму напярэдадні свята ў вялікай зале РЦК было надзвычай цёпла і ўтульна ад радасці сустрэч і шчырых слоў віншаванняў на адрас работнікаў галіны культуры раёна.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. Ён адзначыў, што прафесія работніка культуры мае сваю ўнікальнасць, бо канчатковы рэзультат яе прыносіць задавальненне ўсім: і выканаўцам, і тым, для каго было арганізавана свята.

Затым Андрэй Аляксандравіч прыступіў да ганаровай місіі. Ён уручыў грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама настаўніцы па класе гітары дзіцячай школы мастацтваў Алене КАПЫЛОВАЙ, а ганаровыя граматы райвыканкама – загадчыку Алешкавіцкага сельскага клуба Пятру КУДРАЎЦУ і загадчыцы Цяхцінскай сельскай бібліятэкі-філіяла Таццяне ПЛЕХАВАЙ.

культ1

Віншаванні работнікам культуры прагучалі і ад галоўнага бухгалтара абкама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталлі ДЖАФАРАВАЙ. Яна ўзнагародзіла граматамі абкама галіновага прафсаюза дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Святлану КАНДРАЦЬЕВУ і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргея УСАВА.

Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за плённую і добрасумленную працу, ініцыятыўнасць, творчую дзейнасць і ў сувязі з Днём работнікаў культуры былі адзначаны культарганізатар РЦК Крысціна АРЛОВА, рэжысёр народнага тэатра мініяцюр “Імпульс” Таццяна ЧАЧУРА, вядучы метадыст аддзела кінавідэапрадпрыемства Надзея ТАРАСЕНКА, бібліятэкар Людміла УСАВА. Больш за дваццаць працаўнікоў сферы культуры раёна ўзнагароджаны граматамі і падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны і ветэраны галіны, якія шмат гадоў аддалі ўмацаванню і развіццю духоўнасці, папулярызацыі культурнай спадчыны народа. Некаторыя з іх і па сённяшні дзень працягваюць сваю працоўную дзейнасць. Малодшыя калегі ўручылі ветэранам працы кветкі і адрасавалі ім цёплыя словы віншавання з прафесійным святам.

Традыцыйна на мерапрыемстве былі ўшанаваны і маладыя спецыялісты, якія сёлета ўліліся ў працоўныя калектывы РЦК, Вішоўскага СЦКіВЧ, дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах РЦК Ульяна КАЛУГІНА паабяцала ад імя ўсіх маладых працаўнікоў годна несці званне работніка культуры і падарыла ўсім прысутным прыгожае музычнае віншаванне. Увогуле, у гонар прафесійнага свята гучалі самыя лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні Крысціны ВАРАБ’ЁВАЙ, Дзяніса ДЗЕРАВЯШКІНА, Анастасіі ЖЭЛАКОВІЧ, Аляксандра КАВУНОВА, узорнага дзіцячага  вакальнага ансамбля “Акварэлькі”, акардэаністак Дар’і і Ларысы ХАРТАНОВІЧ і многіх іншых.

культ2

культ4

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота Алены БЫКАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *