Рыхтуюць дарогі да зімы

Восеньскае сонейка ўжо рэдка радуе нас сваімі промнямі, таму дарожнікі раёна актыўна рыхтуюцца да зімніх халадоў.

пульт

Асенне-зімні сезон – сапраўднае выпрабаванне як для тэхнікі і дарог, адпаведных служб, так і для вадзіцеляў. Многія ўласнікі аўтамашын стараюцца своечасова паклапаціцца пра сваіх чатырохколавых памочнікаў, а работнікі ДЭУ-74 пастаянна сочаць за тым, каб дарожнае пакрыццё было не толькі чыстым, але і максімальна бяспечным для эксплуатацыі ў халодную пару года.

Па інфармацыі дырэктара ДЭУ-74 Андрэя КОЛАСАВА, нарыхтоўка пясчана-солевай сумесі вядзецца кожны дзень. Усяго яе патрэбна нарыхтаваць да будучага сезона 8 тысяч тон, назапашана – больш за 72 % ад запланаванага.

– Таксама пастаянна вядзецца герметызацыя расколін на асфальце і ямачны рамонт дарожнага пакрыцця спецыяльнай аргана-мінеральнай сумессю, – патлумачыў Андрэй Іванавіч. – Неабходную колькасць яе вырабляем на ўласным асфальтабетонным заводзе. Так што будучыя халады сустрэнем, як кажуць, у поўнай баявой гатоўнасці.

Маз

кондр

 

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *