У Вішове адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе “Залатая восень”

У суботу ў Вішове адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе “Залатая восень”. Чацвёрты раз яны праходзяць у памяць пра былога дырэктара     Вішоўскага СЦКіВЧ Аляксея ЧУДАКОВА, які захапляўся спортам і шмат зрабіў для таго, каб прывіць жыхарам аграгарадка жаданне весці здаровы лад жыцця.

Безимени-1

На школьным стадыёне сабраліся вучні і выпускнікі Вішоўскай СШ розных гадоў, педагогі школ раёна, заўзятары, словам, усе тыя, хто помніў Аляксея Іванавіча, сябраваў з ім.

За званне лепшай змагаліся 4 зборныя каманды — “Педагогі”, “Памяць”, “Юнацтва” і “Школьнікі”. Некалькі гадзін на полі віравалі гарачыя футбольныя баталіі.

Па выніках спаборніцтваў Міхаіл НІКІЦЁНАК  з каманды “Педагогі” быў адзначаны, як лепшы ігрок турніру. Званне лепшага варатара атрымаў Дзмітрый ХАРТАЎ (“Педагогі”), лепшым абаронцам прызнаны Іван ХАДКЕВІЧ (“Школьнікі”). Не было роўных нападаючаму Дзянісу КАМАРОВУ са зборнай “Юнацтва”. Гэта каманда і стала пераможцай спаборніцтваў. Другое і трэцяе месца падзялілі адпаведна “Педагогі” і “Памяць”, а чацвёртымі сталі “Школьнікі”.

Пераможцы турніру атрымалі кубак, памятныя медалі і падарункі ад спонсара – СВК “Калгас “Радзіма”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *