Выбралі самых лепшых

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама адбыўся абласны этап штогадовага агляду-конкурсу на званне “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі”. Пазмагацца за ганаровае званне прыехалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў з усёй Магілёўскай вобласці.

Безимени-1

Пачалося мерапрыемства з урачыстага адкрыцця каля Памятнага знака супрацоўнікам унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. Намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Уладзімір  РЫЖАНКОЎ у прывітальным слове настроіў усіх удзельнікаў на “баявы лад” і пажадаў поспехаў.

На працягу дня міліцыянеры спаборнічалі паміж сабой, кожны з іх стараўся паказаць сябе з лепшага боку, прадэманстраваць свае прафесійныя веды, навыкі і ўменні.

Другое месца па выніках конкурсу на званне “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі” Магілёўскай вобласці заняў старшы лейтэнант міліцыі Дзмітрый ГАРАЎЦОЎ, які праходзіць службу ў Бялыніцкім РАУС.

У лістападзе бягучага года пераможцы і прызёры будуць абараняць гонар Магілёўскай вобласці ўжо на рэспубліканскім узроўні ў Гродна.

Марыя ШУТ.

Фота

Алены ІГНАТАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *