Пачасціліся выпадкі траўматызму

У сувязі з павелічэннем колькасці фактаў невытворчага траўматызму, у мэтах прафілактыкі няшчасных выпадкаў з грамадзянамі і дарожнатранспартных здарэнняў на абектах чыгуначнага транспарту з 11 па 15 кастрычніка супрацоўнікі РАУС правялі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў на чыгунцы.

З пачатку бягучага года ў вобласці зарэгістраваны 11 фактаў траўміравання грамадзян на чыгуначным транспарце, 7 з іх – са смяротным зыходам (па адным – у Крычаўскім, Чавускім і Горацкім РАУС, па два – у Бабруйскім РАУС і ГУУС і чатыры – у Магілёўскім АУСТ).

Сем чалавек з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, што сведчыць аб недастатковай прафілактычнай рабоце, якая праводзіцца супрацоўнікамі АУС па выключэнні асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення на чыгуначным транспарце.

Таксама на тэрыторыі Першамайскага аддзела міліцыі г. Бабруйска зарэгістраваны адзін факт ДТЗ з удзелам аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, дзе кіроўцу аўтамабіля, які парушыў правілы праезду праз чыгуначныя пуці, была прычынена смяротная траўма.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар

па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *