Праверылі СТАА “Аазіс Груп”

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі  аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сокаў СТАА “Аазіс Груп” выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

Таварыствам не забяспечана належнае выкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, перавышэнне якіх па асобных кантрактах склала больш за 2,5 гады.

Выяўлены парушэнні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза пры выкарыстанні ў вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў. Таксама дапушчана няпоўная выплата сродкаў ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” за арганізацыю збору, абясшкоджванне і выкарыстанне адходаў тавараў і ўпакоўкі, парушэнні правілаў водакарыстання і іншыя.

Разглядаецца пытанне аб прыцягненні таварыства і яго работнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *