З набалелымі пытаннямі

17 кастрычніка ў памяшканні Вішоўскага сельвыканкама прыём грамадзян па іх асабістых пытаннях правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ГОБАРАЎ.

Безимени-1

Да яго далучыліся старшыня Вішоўскага сельвыканкама Фёдар РЫДЗЕЦКІ, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля СІМАНАВА,  памочнік дэпутата Таісія ТРЫПУЦІНА.

На прыём да Дзмітрыя Гобарава з асабістымі пытаннямі звярнуліся трое чалавек, яшчэ адзін жыхар раёна патэлефанаваў на прамую лінію.

Жыхар Вішова звярнуўся з просьбай заасфальтаваць вуліцу Новая. Дэпутат запэўніў, што яго зварот будзе накіраваны для разгляду ў райвыканкам. Дзмітрый Гобараў адзначыў, што з агульнай колькасці ўсіх зваротаў, якія паступаюць, найбольшая як раз звязана з рамонтам дарог, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Затым ідуць пытанні рамонту жылых дамоў. Менавіта з такой праблемай і прыйшла да дэпутата жыхарка аграгарадка.

Ніна Канстанцінаўна жыве ў двухкватэрным доме, які знаходзіцца на балансе ААТ “ПМК-83 Вадбуд”. За сваёй паловай дома яна прыглядае, зрабіла рамонт. Суседняя частка ўжо шмат гадоў пустуе, прыйшла ў заняпад. Жанчына папрасіла дэпутата аказаць садзейнічанне ў пошуку выйсця са складанай сітуацыі. Дзмітрый Гобараў узяў гэта пытанне пад асабісты кантроль.

Таксама да дэпутата звярнуўся пенсіянер з пытаннем магчымасці адмовы налічэння аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі, у прыватнасці, за тэхнічнае абслугоўванне дома.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *