Выявілі шмат парушэнняў

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка ААТ “Бабруйскі гарбарны камбінат”, які ажыццяўляў мадэрнізацыю сваёй вытворчасці з дзяржаўнай падтрымкай.

Праверка паказала, што прынятыя таварыствам меры ў цэлым дазволілі павялічыць і загрузіць вытворчыя магутнасці, пашырыць асартымент і павысіць якасць тавараў.

Аднак у працы камбіната выяўлены рэзервы, якія не выкарыстоўваюцца, памылкі, факты несвоечасовай выплаты заработнай платы, скажэнне дадзеных справаздачнасці, парушэнні пры вядзенні бухгалтарскага ўліку, ажыццяўленні гандлёвай і іншай дзейнасці, прыёме наяўных грашовых сродкаў.

За парушэнні аштрафавана само таварыства і яго службовыя асобы. 13 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *