Загінуў на пажары

У аўторак гарэў жылы дом у вёсцы Заполле.

Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, дом пылаў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі выратавальнікам, што яго гаспадар можа знаходзіцца ўнутры. Так і аказалася. Пажарныя знайшлі на ложку труп мужчыны – гаспадара дома.

У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены дома і маёмасць. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца. Адна з магчымых версій – неасцярожнасць пры курэнні.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *