Праблемы ў рэгіянальным будаўнічым комплексе

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці было разгледжана становішча спраў у рэгіянальным будаўнічым комплексе, эфектыўнае функцыянаванне якога на працягу апошніх гадоў не забяспечваецца.

Асноўныя праблемныя пытанні ў гэтай сферы: спад аб’ёмаў падрадных работ і інвестыцый у асноўны капітал; павелічэнне колькасці нерэнтабельных і нізкарэнтабельных будаўнічых арганізацый, наяўнасць у іх значных сум пратэрмінаванай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, у тым ліку перад банкамі; павелічэнне колькасці стратных арганізацый, зніжэнне экспарту будаўнічых паслуг; скарачэнне колькасці работнікаў, недастатковы ўзровень заработнай платы і несвоечасовая яе выплата.

Істотны ўплыў на сітуацыю, якая склалася ў гэтай галіне, аказалі абмежаванне бюджэтнага фінансавання, завяршэнне рэалізацыі шэрагу капіталаёмкіх інвестыцыйных праектаў, адсутнасць у дастатковай колькасці новых буйных будаўнічых аб’ектаў, значнае скарачэнне аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва, няпоўнае выкарыстанне льготных банкаўскіх крэдытаў, недастатковасць мер па аптымізацыі выдаткаў, а таксама недастатковае выкарыстанне дзяржаўных інвестыцый.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *