Сапраўдны марафон добрых спраў правяла раённая арганізацыя ГА “БРСМ”

Сапраўдны марафон добрых спраў правяла раённая арганізацыя ГА “БРСМ”. У ім прынялі ўдзел валанцёры са школ і розных арганізацый раёна. Моладзь аб’ядноўвае сілы для таго, каб дапамагчы ў гаспадарчых справах людзям, якім ужо цяжка спраўляцца самім.

Безимени-1

Валанцёрскія атрады з Эсьмон, Заполля, Малага Кудзіна, Свяцілавічаў, Іскры і іншых населеных пунктаў пераносілі дровы, наводзілі парадак на прысядзібных участках – выконвалі розныя даручэнні.

– Акцыя “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям” праводзіцца кожны год, а асноўны яе этап прыходзіцца на кастрычнік. Зараз, напрыклад, валанцёры прыбіраюць лісце ці дапамагаюць старым у дамашніх справах, зімой у асноўным расчышчаюць сцежкі ад снегу. Больш складаную працу – распілоўку дроў ці высечку хмызнякоў – выконвае працоўная моладзь, – распавяла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Наталля БАРОДЗЬКА.

Таксама БРСМ цесна супрацоўнічае з сацыяльнай службай. Тыя прадастаўляюць спісы адзінокіх старых, якія могуць мець патрэбу ў дапамозе. Таксама пажылыя людзі могуць самі патэлефанаваць ва ўстанову, за якой яны замацаваны, напрыклад, школу, і папрасіць зрабіць штосьці па гаспадарцы.

На мінулым тыдні валанцёры з раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС завіталі да ветэрана педагагічнай працы Ефрасінні УРУПІНАЙ. Жанчыне 92 гады, яна інвалід другой групы, жыве адна. Рухацца па вуліцы ёй усё цяжэй і цяжэй, але аб сваім двары хочацца паклапаціцца. Маладыя супрацоўнікі МУС дапамаглі Ефрасінні Фёдараўне прыбраць смецце пасля ўстаноўкі плоту і навялі парадак на прысядзібным участку. З сабою прывезлі неабходную “зброю” – бензапілу і мотакасу. Упяцёх хлопцы справіліся хутка, за што атрымалі шчырую падзяку ад пажылой жанчыны.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *